Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Слабадская сярэдняя школа імя Адама Гурыновіча"

 

Адно акно | Аб установе | Навучэнцам | Бацькам | Настаўніцкая | Сэрвісы | New | New | New | New | New | Гісторыя. Традыцыі. Дасягненні | New | New

 

Меню раздзелу

 

 

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

 


 Правілы навучэнцаў

Навучэнец з'яўляецца актыўным удзельнікам адукацыйнага працэсу. Абавязаны паважаць гонар і годнасць настаўнікаў, навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу, добрасумленна ставіцца да вучобы, грамадскіх даручэнняў, патрабаванняў настаўнікаў і бацькоў. У працэсе самаразвіцця і самавыхавання фарміруецца як грамадзянін, патрыёт, працаўнік. Па завяршэнні навучання - гатовы заняць дастойнае месца ў грамадстве.

У адукацыйным працэсе навучэнцы павінны кіравацца наступнымі правіламі:

1. Быць патрыётамі сваёй краіны, малой радзімы, сваёй установы адукацыі.

2. Праяўляць ветлівасць і добразычлівасць у зносінах з настаўнікамі, іншымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, быць сумленнымі і шчырымі.

3. Актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці ўстановы адукацыі.

4. Добрасумленна вучыцца, імкнуцца да якаснага авалодання ведамі, уменнямі, навыкамі, самавыхаванню, развіццю сваіх здольнасцей.

5. Выконваць правілы паводзін вучняў, абавязкі вучняў і правілы ўнутранага распарадку ўстановы адукацыі.

6. Паважліва ставіцца да членаў сваёй сям'і, настаўнікаў, навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

7. Выконваць патрабаванні настаўнікаў і бацькоў па выкарыстанні ўстройстваў сувязі і відэазапісу, інтэрнэт-сувязі, выконваць правілы паводзін у інтэрнэт-прасторы.

8. Прытрымлівацца дзелавога стылю адзення, мець ахайны знешні выгляд, падтрымліваць парадак на сваім працоўным месцы.

9. Паважліва ставіцца да нацыянальных і рэлігійных пачуццяў усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

10. Беражліва адносіцца да маёмасці ўстановы адукацыі, падтрымліваць чысціню і парадак ва ўстанове адукацыі і на яе тэрыторыі.

 

Листовки           

Визуальное сопровождение               

Государственная символика                               

 

 

 

 

тэлефон, электронная пошта, рэгістрацыйнае пасведчанне