Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Слабадская сярэдняя школа імя Адама Гурыновіча"

 

Адно акно | Аб установе | Навучэнцам | Бацькам | Настаўніцкая | Сэрвісы | New | New | New | New | New | New | Гісторыя. Традыцыі. Дасягненні | New | New | New

 

Меню раздзелу

 

 

 

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

 


22.03.2024

ШАГ “Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне”

21 сакавіка прайшла чарговая інфармацыйная гадзіна ў межах ШАГа “Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне” (аб дзяржаўных дзеячах, прадстаўніках органаў дзяржаўнага кіравання).

На першым этапе былі актуалізаваны веды навучэнцаў 9-11 класаў аб дзяржаўным кіраванні Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны “Мы даведаемся”, якая дала магчымасць актыўна праявіць сябе, у тым ліку выкарыстоўваючы веды, атрыманыя пры засваенні зместу вучэбных прадметаў “Чалавек і свет. Мая Радзіма – Беларусь”, “Грамадазнаўства”, “Гісторыя Беларусі”.

У ходзе рэалізацыі ШАГа 2 адбылася сустрэча з Бабкевіч Галінай Міхайлаўнай, кіраўніком справамі Слабадскога сельскага выканаўчага камітэта. Дадзены этап праводзіўся з выкарыстаннем фармату тэлевізійнага праекта “100 пытанняў даросламу”.

Падчас рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” дзеці прыйшлі да высновы, што патрэбнаадчуваць сябе неабыякавымі да жыцця нашай дзяржавы, нашага народа і разумець, што ад актыўнай пазіцыі кожнага залежыць жыццё краіны.

Напрыканцы інфармацыйнай гадзіны навучэнцы даведаліся, што наступная тэма інфармацыйнай гадзіны ў межах ШАГа гучыць так: “Радзіма мая Беларусь у асобах.З клопатам аб здароўі”, у якой размова пойдзе аб медыцынскіх работніках.

 

 

 

 

 

тэлефон, электронная пошта, рэгістрацыйнае пасведчанне