За шматгадовую плённую працу па навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення узнагароджана настаўнік пачатковых класаў Сініца Святлана Францаўна
Вынікі удзелу ў конкурсах па вучэбнай і выхаваўчай рабоце ў 2021/2022 навучальным годзе:
Дыплом III ступені ў рэспубліканскім конкурсе "У кожнага часу свае героі";
Дыплом I ступені ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу адукацыйнай накіраванасці "Дарогамі ведаў";
Дыплом II ступені ў раённых спаборніцтвах "Залатая скакалка";
Дыплом лаўрэата за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе;
Дыплом I ступені раённага этапу рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (секцыя " Беларуская мова");
Дыплом I ступені раённай дыягнастычнай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Нямецкая мова";
Дыплом III ступені раённай дыягнастычнай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Нямецкая мова";
Дыплом III ступені раённай дыягнастычнай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Матэматыка ".
Мінулы, 2021/2022 навучальны год, як і папярэднія, быў насычаны шматлікімі конкурсамі розных узроўняў. Вучні стараліся прыняць у іх актыўны ўдзел, аб чым сведчаць узнагароды і дасягненні.
Так, вучаніца 3 класа Кухальская Вікторыя была ўзнагароджана дыпломам І ступені раённага ўзроўню за ўдзел у конкурсе “Жывая класіка”, Бурак Мікалай, вучань 7 класа, - дыпломам ІІ ступені за ўдзел у конкурсе малюнкаў “Бяспечная праца маіх бацькоў”.
Дыпломам І ступені абласнога ўзроўню за ўдзел у конкурсе адукацыйных маршрутаў “Дарогамі ведаў” была ўзнагароджана Саболька Анастасія. Дыплом лаўрэата УА “Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства” дзяўчынка атрымала за гэтую ж работу.
Бярняк Анастасія, вучаніца 7 класа, атрымала дыплом ІІІ ступені рэспубліканскага ўзроўню за ўдзел у конкурсе прэзентацый “У кожнага часу свае героі”.
Былі дасягненні і сярод педработнікаў. Настаўніца беларускай мовы і літаратура Вольга Уладзіміраўна Грынкевіч была ўзнагароджана дыпломам І ступені раённага ўзроўню за ўдзел у конкурсе-выставе “Ганарымся мінулым і працуем для будучага”, а таксама - дыпломам І ступені за ўдзел у VІІІ рэспубліканскім конкурсе праектаў па арганізацыі шостага школьнага дня “Ніколі не забыць”.