РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования
"Слободская средняя школа имени Адама Гуриновича"

 

Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Родителям | Учительская | Сервисы | Попечительский совет | ШАГ | Патриотическое воспитание | Родительские университеты | Историческая память | История.Традиции.Достижения | НИКО | Краеведческий музей

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 


14.03.2026

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Прэзентацыя “Асноўны закон Рэспублікі Беларусь”

 

Спартыўнае свята “Спорт любіць – моцным быць!”

  

07.03.2026

Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

 
Віртуальная экскурсія “Гістарычныя месцы Рэспублікі Беларусь”

  1. Творчая майстэрня “Для мамы ад шчырага сэрца”

21.02.2026

Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

Віктарына “Ваенныя прафесіі”

 

Конкурсная праграма “Хлопчыкі на старце"

 

14.02.2026

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

 Віктарына “Знатакі спорту”

  

Лыжныя гонкі “Разам за здароўе і здаровыя звычкі"

07.02.2026 

Прэзентацыя-відэавіншаванне “Школьныя гады цудоўныя”

  

Дзень адчыненых дзвярэй “Школа сустракае сяброў”

24 студзеня ў нашай установе адукацыі шосты школьны дзень быў прысвечаны Дню ўзаемадзеяння з сям’ёй. Вучняі нашай школы правялі   сумесны вольны час “Сям’я: дзень без гаджэтаў.

У марозны сонечны дзень дзеці выйшлі на школьны стадыён, каб пакатацца на лыжах. Пад кіраўніцтвам настаўнікаў правялі сяброўскія спаборніцтвы і прагулкі па заснежаных дарожках. Атмасфера была святочнай: смех, падтрымка і радасць ад актыўнага адпачынку. Лыжны дзень стаў яркай падзеяй і падарыў дзецям зарад бадзёрасці.

У рамках гэтага дня дзеці прынялі ўдзел у Турніры па шашках “Дзеці і бацькі гуляюць разам” 

20 снежня ў нашай установе адукацыі шосты школьны дзень быў прысвечаны працоўнаму выхаванню і прафесійнай арыентацыі.

 Для навучэнцаў школы прайшло завочнае падарожжа “Дзе праца, там і слава”. Дадзенае мерапрыемства разлічана на тое, каб паказаць вялікае значэнне працы ў жыцці чалавека, а таксама фарміраваць у навучэнцаў патрэбу ў іх галоўнай працы-вучобе, у паважлівым стаўленні да працы і людзей працы.

Вучням было прапанавана паразважаць аб тым, што дае чалавеку праца, навошта і як трэба працаваць. Дзеці агучвалі свае думкі, выказвалі свой пункт гледжання.

Мерапрыемства прайшло змястоўна і цікава.

У рамках гэтага дня працавала творчая майстэрня “Навагоднія цацкі”. Дзеці праявілі фантазію, правялі час у сяброўскай і творчай атмасферы.

 

13 снежняў нашай установе адукацыі шосты школьны дзень быўпрысвечаныздароваму ладу жыцця.

Для вучняў нашай школы былі праведзены спартыўныя спаборніцтвы“У гасцях у Спортыка”. Праграма спаборніцтваў складалася з правядзення эстафет. Дзеці спаборнічалі ў хуткасці, спрыце, уменні працаваць у камандзе. Усе імкнуліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі.

У рамках гэтага дня адчыніла свае дзверы майстэрня “Хутка Новы год”. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у вырабе навагодніх упрыгожванняў для любімай школы. Адны выразалі сняжынкі і казачных герояў, іншыя развешвалі гірлянды. Ніхто не застаўся ў баку. Набліжаецца час цудаў. Кожнаму хацелася зрабіць свой пасільны ўклад.                                         

   

 

6 снежня ў нашай установе адукацыі ў рамках шостага школьнага дня для вучняў 2-8 класаў была праведзена гульня-падарожжа “Зямля бацькоў – мая зямля” . »,  у ходзе якой вучні расшырылі веды пра сваю Радзіму, пазнакёміліся з галоўнымі цудамі Беларусі: Белавежская пушча, Брэсцкая крэпасць, Сафійскі сабор ў Полацку, Мірскі замак, возера Нарач, касцёл у вёсцы Будслаў. Вусная гутарка суправаджалася гульнямі і паказам фатаздымкаў.

Затым вучні прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах “Усе на старт!”. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў спартыўных гульнях і эстафетах.

   

 

29 лістапада ў нашай установе адукацыі шосты школьны дзень быў прысвечаны мерапрыемствам, прапагандуючым традыцыі ўстановы.

Для вучняў нашай школы была праведзена віктарына“Твая бяспека ў тваіх руках”. Мэты віктарыны: паўтарыць асноўныя правілы бяспечных паводзін у побыце; даць уяўленне аб негатыўных наступствах для жыцця і здароўя пры няведанні або невыкананні правілаў бяспекі; выхаваць адказныя паводзіны ў побыце, асцярожнасць, уменне адказваць за свае ўчынкі.

У рамках гэтага дня дзеці прынялі удзелу выпуску інфармацыйных лісткоў “Інтэрнэт: плюсы, мінусы і падводныя камяні”.

 

22 лістапада шосты школьны дзень быў прысвечаны сямейнаму выхаванню.

Для навучэнцаў школы адбыўся прагляд кінафільма "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай выйны". Вучні пазнаёміліся з найважнейшымі фактамі злачынстваў супраць беларускага народа з боку нацыстаў і іх памагатых у гады Вялікай Айчыннай вайны, усвядомілі ўсю сутнасць генацыду, бесчалавечнасці нацысцкай ідэалогіі.

Навучэнцы 2-8 класаў прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах “Як добра, калі мы разам”. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў спартыўных гульнях і эстафетах. 

Традыцыйна ў трэцюю суботу праводзіцца Дзень працоўнага выхавання і прафарыентацыі.

15.11.2025 года для школьнікаў быў праведзены майстар-клас "Вырабы з прыроднагаматэрыялу "Спадарыня Восень ".

У пачатку заняткаў дзеці пазнаёміліся з разнастайнымі прыроднымі матэрыяламі, якія дорыць нам восень і з вырабамі, якія можна стварыць з гэтых дароў.

Усе дзеці працавалі старанна і дапамагалі адзін аднаму.Пры афармленні вырабу кожны праявіў сваю фантазію і творчыя здольнасці. Работы атрымаліся цікавыя.  Дзеці былі вельмі задаволеныя вынікамі сваёй працы.

Затым вучні наведалі школьную бібліятэку, дзе пазнаёміліся з прафесіяй бібліятэкара, пасля заняліся рамонтам кніг.

 

1 лістапада ў нашай установе адукацыі шосты школьны дзень быў прысвечаны Дню грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання.

Для вучняў нашай школы была праведзена конкурсная праграма “Я люблю Беларусь”.  Мэта конкурсу - прывіццё любові да роднага краю, да творчасці беларускага народа, да яго традыцый і звычаяў, пашырэнне кругагляду, выхавання пачуцця патрыятызму 

У рамках гэтага дня дзеці прынялі ўдзел у экалагічнай акцыі “Чысты двор – чыстая вёска”. Мэта акцыі : навядзенне парадку на тэрыторыі школы.

 

25 кастрычніка ў нашай установе адукацыі шосты школьны дзень быў прысвечаны Дню узаемадзеяння з сям’ёй.

Для вучняў нашай школы быў праведзены конкурс малюнкаў “Мая сям’я”.  Мэта конкурсу - прыцягненне ўвагі дзяцей да важнай ролі сям'і ў іх жыцці, умацаванне супрацоўніцтва паміж дзецьмі і бацькамі.
Рабятам было прапанавана выказаць любоў да сваёй сям'і, яе традыцыям праз малюнак.

У рамках гэтага дня дзеці прынялі ўдзел у экскурсіі “Цікавыя мясціны маёй малой радзімы”. У рамках Рэспубліканскага суботніка ачысцілі тэрыторыю каля помніка надзеі Асіненкі каля в. Гулі.

  

  

 

18 кастрычніка ў нашай установе адукацыі шосты школьны дзень быў прысвечаны працоўнаму выхаванню і прафесійнай арыентацыі.

Для вучняў нашай школы быў праведзены калейдаскоп загадак “Свет прафесій”. Вучні  адгадвалі загадкі, збіралі прымаўкі і прыказкі аб прафесіях і працы, малявалі прадстаўнікоў розных прафесій, угадвалі прафесію па малюнках, выконвалі заданні “Хто чым займаецца”, расказвалі аб прафесіях сваіх бацькоў.

У рамках гэтага дня дзеці прынялі ўдзелу акцыі “Утульная школа”.  Працуючы разам, вучні змаглі стварыць цікавую падзелку, якая упрыгожыць куток класа. У ходзе мерапрыемства дзеці праявілі фантазію, уменне працаваць творча з бумагай і картонам.

 

Шосты школьны дзень прайшоў пад назвай "Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця" 11 кастрычніка 2025 года ў ДУА "Слабадская сярэдняя школа імя Адама Гурыновіча".

Хвілінка бяспекі “Правілы дарожныя патрэбна ведаць кожнаму” была праведзена для вучняў, а таксама

спартыўныя спаботніцтвы “Наперад, да рэкордаў!”  У ходзе мерапрыемства абагульнілі свае веды аб здаровым ладзе жыцця і карысных звычках, паказвалі свае ўменні і навыкі ў фізічных практыкаваннях, і прапанавалі свае ідэі па паляпшэнню здаровага ладу жыцця ў школе. Навучэнцы зрабілі выснову, што спорт-самая карысная звычка!

4 кастрычніка ў нашай установе адукацыі шосты школьны дзень быў прысвечаны Дню грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання. Для вучняў нашай школы была праведзена віртуальная экскурсія “Мая Беларусь”.  Мэта конкурсу - прывіццё любові да роднага краю, да творчасці беларускага народа, да яго традыцый і звычаяў, пашырэнне кругагляду, выхавання пачуцця патрыятызму 

У рамках гэтага дня дзеці прынялі ўдзел у творчай майстэрні: выраб віншавальных паштовак да дня настаўніка.  У гэты перадсвяточны дзень разам з вучнямі школы падрыхтавалі віншавальную акцыю “Шчаслівы дар – вучыць дзяцей” для сваіх ветэранаў-настаўнікаў. Кожнаму педагогу рабяты ўручалі віншавальныя паштоўкі з добрымі словамі ў іх адрас у форме кляновага лісточка. Словы віншаванняў і падзякі настаўнікі пачулі не толькі ад навучэнцаў школы, але і ад усяго калектыву работнікаў.

Віншавальная  акцыя — выдатны пасыл захавання традыцый і выказвання любові і павагі да прафесіі Настаўнік!