РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования
"Слободская средняя школа имени Адама Гуриновича"

 

Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Родителям | Учительская | Сервисы | Попечительский совет | ШАГ | Патриотическое воспитание | Питание | Родительские университеты | Историческая память | История.Традиции.Достижения | ПОЕЗД ПАМЯТИ | НИКО | Краеведческий музей

 

Меню раздела

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 


Грамадзянска-патрыятычная акцыя “Жывая памяць пакаленняў”

Вайна ў лёсе маёй сям’і

Родны, любы мой дзеду!

Як жа добра ісці

Па жыццёваму следу,

   Што праклаў ты ў жыцці.

В.Вітка

Вайна... Такое кароткае слова, а колькі змяшчае яно болю, страху, гаркоты расстанняў, страт, смутку...

Прайшло больш 70 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якія аддзяляюць нас ад тых гераічных падзей 1941-1944 гадоў, што праходзілі на нашай беларускай зямлі, якую называюць краем партызанскай славы.

Праходзяць дзесяцігоддзі, пройдуць стагоддзі, але чалавецтва заўсёды будзе помніць тую горкую дату пачатку самай страшнай з войн.

Вайна нанесла цяжкія раны ўсім людзям. Гітлераўцы разбурылі і спалілі сотні гарадоў, дзясяткі тысяч населеных пунктаў. Яны здзяйснялі нячутыя зверствы. Вайна пакінула свой след амаль у кожнай сям’і. Цяжка знайсці ў нашай краіне дом, куды б не прыйшло гора: хто страціў сына, хто бацьку ці маці, хто сястру ці брата, хто сябра ці сяброўку... Не прайшла бокам праклятая і ля маёй сям’і. Я хачу расказаць пра свайго дзядулю Савелія Анікіевіча Дзевятнікава.

Нарадзіўся ён у вёсцы Лучай Пастаўскага раёна, Віцебскай вобласці ў 1910 годзе. Маладым хлопцам пазнаёміўся ён з дзяўчынай (маёй бабуляй) Антанінай Мартынаўнай, ураджэнкай вёскі Кузьмічы Слабадскога сельсавета. Пасля вяселля маладыя выехалі ў Латвію, але родная старонка вабіла да сябе і перад самай вайной яны вярнуліся на радзіму.

Дзядуля быў супрацоўнікам Мядзельскага РАУС. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны асабовы састаў аддзела міліцыі Мядзельскага РАУС быў эвакуіраваны ўглыб краіны. Аднак многія работнікі, у тым ліку і мой дзядуля, ўліліся ў партызанскія атрады, дзе вялі мужную і непрымірымую барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З першых дзён вайны ён стаў змагацца з ненавісным ворагам, а таксама з варожымі слугачамі – паліцаямі, правакатарамі, здраднікамі. Пасля вызвалення Мядзельскага раёна ад фашыстаў (4 ліпеня 1944 года) міліцыя прыступіла да выканання складанай, адказнай і небяспечнай работы па выяўленню і знішчэнню банд, якіх завялося нямала ў ваколіцах Мядзельшчыны.

Раз за разам гучала каманда аб выездзе на баявое заданне. І вось 1 красавіка 1945 года разам з партызанамі атрада імя Пугачова брыгады імя Ракасоўскага дзядуля прымаў удзел у контрразведцы “Смерш” (скарочана ад “Смерць шпіёнам”). У час аперацыі адзін бандыт, дарэчы вясковец, пазнаў Савелія Анікіевіча і, баючыся, што той выдасць яго, стрэліў... Куля навылет прайшла праз самае сэрца дарагога мне і маёй сям’і чалавека. У перастрэлцы быў паранены ў нагу і бандыт, гэта і перашкодзіла яму далёка ўцячы. Праз некаторы час партызанскі ўрач-хірург І.В.Волах ампуціраваў яму нагу...

Закончылася вайна. Здраднік панёс пакаранне – 10 гадоў турэмнага зняволення. Але што гэта ў параўнанні з тым, што прыйшлося перажыць маім родным. Цяжка ўявіць з якім нецярпеннем і хваляваннем чакала мая бабуля свайго мужа з кожнага задання, а на яе руках было двое малых дзяцей. I як жа цяжка было ёй, калі атрымала жахлівую вестку?! Што можна сказаць у такой сітуацыі, як усцешыць жанчыну, якая ў гэты час насіла пад сэрцам дзіця. Зямля выходзіла з-пад ног, слёзы засцілалі вочы, а валасы, за зусім кароткі час, сталі сівымі...

Прайшло сем месяцаў пасля гібелі дзядулі – і ў яго нарадзіўся сын – мой тата, які ўсё свае жыццё збірае звесткі аб сваім бацьку, якога не давялося ні разу ўбачыць, але светлая памяць аб якім жыве ў нашых сэрцах, і мы, яго нашчадкі, ведаем пра яго і ганарымся ім.

Пахаваны Дзевятнікаў Савелій Анікіевіч ў вёсцы Кузьмічы Слабадскога сельвыканкама.

 

 

 

 

Аўтар: Грынкевіч Вольга Уладзіміраўна, настаўніца ДУА “Слабадская сярэдняя школа імя Адама Гурыновіча”