РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования
"Слободская средняя школа имени Адама Гуриновича"

 

Одно окно | Об учреждении | Обучающимся | Родителям | Учительская | Сервисы | Попечительский совет | ШАГ | Патриотическое воспитание | Питание | Родительские университеты | Историческая память | История.Традиции.Достижения | ПОЕЗД ПАМЯТИ | НИКО | Краеведческий музей

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 


СТАРОНКА ПЕРШАЯ

“Радзіма мая ў асобах. Ад вясёлых стартаў да спартыўных вяршынь”

 

Валерый Уладзіміравічм Юрманаў – суддзя па спорце нацыянальнай катэгорыі.

Нарадзіўся 09.05.1972 года ў Галле – прыгожым нямецкім горадзе з мноствам гістарычных архітэктурных помнікаў.

З 1990 па 2000 год я працаваў у горадзе Барысаў, а з 2000 года па сённяшні дзень – у Мядзельскім раёне.

Валерый Уладзіміравіч лічыць, што спартсмен павінен выступаць пад сцягам сваёй краіны і імкнуцца сваімі спартыўнымі дасягненнямі праславіць яе.

Спортам займацца пачаў яшчэ ў школе, любоў да спорту прывіла мама, якая ў той час працавала настаўнікам фізкультуры. З дзяцінства марыў выступаць на спаборніцтвах сусветнага ўзроўню. Выбраў лёгкую атлетыку, бо заняткі спортам дапамагаюць быць мэтанакіраваным, а значыць, дабівацца пастаўленай мэты, а таксама выхоўваюць сілу волі і псіхалагічную ўстойлівасць.

Самай высокай ўзнагародай для трэнера з’яўляецца той момант, калі ўзнагароджваюць тваіх вучняў, якія дасягнулі вызначаных вяршынь, у якіх ты ўклаў частачку сваёй душы.

Ніколі жыцці не было такіх момантаў, калі хацелася змяніць сферу дзейнасці. Наадварот, каб развівацца далей, здаў экзамен па валейболе і цяпер з’яўляецца суддзёй чэмпіянату РБ.

В.У.Юрманаў ніколі не пашкадаваў, што працуе школьным настаўнікам і з’яўляецца прафесійным спартсменам.

Узорам для пераймання для яго з’яўляецца мама – майстар спорту.

У вольны час любіць падарожнічаць па нашай неабдымнай краіне.

Валерый Уладзіміравіч раіць: “Сябруйце са спортам! Памятайце, што заняткі спортам натхняюць нас, прадаўжаюць жыццё, даюць добры зарад бадзёрасці”.

 

 

СТАРОНКА ДРУГАЯ

“Радзіма мая ў асобах. Сям’я – пачатак усіх пачаткаў”.

Вайцяховіч Зоя Эдуардаўна – дырэктар ДУА “Слабадская сярэдняя школа імя Адама Гурыновіча”. Працуе на пасадзе з 3 студзеня 2001 года.

https://youtu.be/Jexa0PecvTA

СТАРОНКА ТРЭЦЯЯ

“Радзіма мая ў асобах.У гэтай красе велічнай ёсць доля працы маёй” (пра працаўнікоў прамысловасці і сельскай гаспадаркі)”.

Стафан Антонавіч – былы вадзіцель калгаса “1 Мая”, кавалер ордэнаў Працоўнай Славы ΙΙ і ΙΙΙ ступені, жыхар вёскі Канстанцінава Слабадскога сельскага савета.

Яшчэ з дзяцінства наш зямляк вельмі цікавіўся тэхнікай, таму ўвесь свой вольны час праводзіў з дзядзькам, які працаваў трактарыстам. Пасля заканчэння школы адправіўся на вучобу ў Свірскую школу механізацыі сельскай гаспадаркі. Працаваў трактарыстам, але аднойчы, убачыўшы аб’яву аб наборы на курсы вадзіцеляў у горадзе Маладзечна, вырашыў асвоіць і гэту прафесію.

У пачатку сваёй працоўнай дзейнасці некаторы час працаваў вадзіцелем аўтобуса, але большую частку жыцця – аж да самай пенсіі – кіраваў грузавым аўтамабілем.

Асаблівая старонка ў жыцці Стафана Антонавіча – служба ў арміі, якую ён праходзіў у Арктыцы, дзе таксама быў вадзіцелем. На ўсё жыццё ў яго памяці засталіся ўспаміны аб суровай прыродзе Поўначы. Доўгая палярная ноч, 50-градусныя маразы, белыя мядзведзі, расамахі – усё гэта загартавала характар канстанцінаўскага юнака.

Па словах Стафана Антонавіча, любімая прафесія дае чалавеку сілы, напаўняе яго жыццё сэнсам.

  

СТАРОНКА ЧАЦВЁРТАЯ

“Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага”, прысвечаная дзеячам культуры і мастацтва.

Стэла Станіславаўна Іванова – дзеяч культуры і мастацтва.

Стэла Станіславаўна нарадзілася ў вёсцы Слабада мядзельскага раёна, вучылася ў Слабадской сярэдняй школе.

Дырыжор, беларускі работнік культуры. З 1983 г. была прызначана дырэктарам Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці.

За вялікі ўклад у станаўленне і прапаганду народнай творчасці ў 1997 годзе ўдастоена прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Кіраўнік клуба аматараў песні “Верасень” Мядзельскага раённага цэнтра культуры. Менавіта яе заслуга, што калектыў мае найменне народнага.

 Аўтар кнігі “Народная творчасць Міншчыны” (2000 г.). Апантаны энтузіяст культуры, яна шчыра заклапочана тым, каб агеньчык культурнай спадчыны вобласці не згасаў, каб кожны ведаў, што песня жыць і працаваць дапамагае.

 

СТАРОНКА ПЯТАЯ

“Радзіма мая Беларусь ў асобах. Славутыя імёны ў навуцы і адукацыі (аб дзеячах навукі, прадстаўніках сістэмы адукацыі)

 

Кавальчук Людміла Станіславаўна – настаўніца ДУА “Слабадская сярэдняя школа імя Адама Гурыновіча”.

 

Людміла Станіславаўна вельмі любіць сваю прафесію і ганарыцца ёй. У сістэме адукацыі працуе ўжо 45 гадоў. Самае складанае ў прафесіі настаўніка, лічыць педагог, знайсці падыход да кожнага вучня, бо кожны вучань – асоба.

Л.С.Кавальчук расказвае: “Здараецца, рыхтуеш якое-небудзь мерапрыемства на раён, здаецца, нічога не атрымліваецца, а дзеці выступяць на сцэне так, што аж слёзы на вачах. І думаеш: “Ах, якія ж яны малайцы! Ну як, як у іх гэта атрымліваецца?” Дабіцца разумення адзін аднаго і атрымаць вынік – вось што прыносіць найбольшае задавальненне”.

На выбар прафесіі калісьці паўплывала настаўніца рускай мовы, але сваім галоўным настаўнікам яна лічыць сваю мудрую маму.

Лічыць, што настаўнік – гэта не прафесія, апрызванне. Галоўная ж задача педагога – выхаваць шчырага, спагадлівага, самастойна думаючага чалавека. Сваю прафесію не памяняла б ніколі на другую, бо з дзецьмі ўвесь час адчуваеш сябе маладой.

Людміла Станіславаўна, адзначае, што быць патрыётам – гэта не высокія словы. Яна любіць сваю краіну Беларусь, ганарыцца, што нарадзілася менавіта тут.

У вольны час любіць вязаць, захапляецца летняй рыбалкай.

 

СТАРОНКА ШОСТАЯ

“Радзіма мая Беларусь у асобах.Абаронцы Айчыны” (пра супрацоўнікаў Узброеных Сіл, пагранічнай службы, мытнай службы, МНС).

Карапецян Ірына Анатольеўна – маёр унутранай службы пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г.

Атрымала прафесію педагога, затым вырашыла стаць афицэрам МНС з мэтай дапамагаць людзям, папярэджваць надзвычайныя сітуацыі. Закончыла Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана нагрудным знакам “За прапаганду бяспекі жыццядзейнасці”, ёй аб’яўлена падзяка начальніка абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС за актыўнае ўзаемадзеянне і плённае супрацоўніцтва з падраздзяленнямі аховы.

Купрэвіч Аляксандр Сяргеевіч – начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г. Мядзел

Пасля заканчэння Салігорскага дзяржаўнага горна-хімічнага тэхнікума прыйшоў на службу ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Малады спецыяліст пачаў свой працоўны шлях старшым майстрам газадымаахоўнай службы групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і абслугоўвання пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 4 п.Нарач. Завочна Аляксандр Сяргеевіч скончыў Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь. Зараз ён займае пасаду начальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г.Мядзел. Вызначаецца адказнасцю, дысцыплінаванасцю, працаздольнасцю. Як начальнік варты патрабавальны да сябе і падначаленых.

 

 

 

СТАРОНКА СЁМАЯ

“Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне” (аб дзяржаўных дзеячах, прадстаўніках органаў дзяржаўнага кіравання).

Бабкевіч Галіна Міхайлаўна – кіраўнік справамі Слабадскога сельскага выканаўчага камітэта.

Лічыць, што патрэбна адчуваць сябе неабыякавымі да жыцця нашай дзяржавы, нашага народа і разумець, што ад актыўнай пазіцыі кожнага залежыць жыццё краіны.

 

 

 

 

СТАРОНКА ВОСЬМАЯ

“Радзіма мая Беларусь у асобах. З клопатам аб здароўі” (аб медыцынскіх работніках).

Коваль Кацярына Сяргееўна – урач Слабадской амбулаторыі.

 

 

 Паступіла ў Гродзенскі Дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт у 2016 годзе. З 2020 года, калі пачалася першая хваля COVID-19, пачала працаваць медыцынскай сястрой ГАКБ медыцынскай рэабілітацыі ў пульманалагічным аддзяленні. Працавала там да заканчэння вучобы ў ВУЗе.

Закончыла ГрДМУ у 2022 годзе. Праходзіла інтэрнатуру па спецыяльнасці “ўрач агульнай практыкі” ў УАЗ “Мядзельская ЦРБ” са жніўня 2022 па ліпень 2023 года. З жніўня 2023 года і па гэты час працуе загадчыкам Слабадской УА, урач агульнай практыкі.