Гісторыя
Інтэрактыўная карта краязнаўчага музея імя Адама Гурыновіча
Школьны краязнаўчы музей імя Адама Гурыновіча размяшчаецца ў будынку ДУА “Слабадская сярэдняя школа імя Адама Гурыновіча”.
Адрас музея: Мінская вобласць, Мядзельскі раён, аг. Слабада, вул. Школьная.
Музей заснаваны ў 1998 г., мае гісторыка-краязнаўчы профіль.
Музей размешчаны на першым паверсе будынка школы, мае 1 пакой плошчай 18 квадратных метраў.
На працягу ўсёй свёй дзейнасці галоўнымі задачамі музея былі: патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення;
- забеспячэнне захаванасці каштоўнасцей гісторыі, культуры;
- пашырэнне ведаў пра значныя падзеі мінуўшчыны і сучаснасці.
На базе музея працуе гурток “Музеезнаўства”. Асноўнымі накірункамі дзейнасці музея і гуртка з’яўляюцца пошукавая, экскурсійная работа, папулярызацыя краязнаўства.
У фондах музея налічваецца345 экспанатаў асноўнага фонду, 150- дапаможнага. Сярод найбольш каштоўных экспанатаў – салдацкая каска гадоў ВАв, калаўрот, лапці, прас вугольны, маслабойкаі іншыя.
Экспазіцыя музея складаецца з наступных раздзелаў:
1. “Жыццё і творчасць Адама Гурыновіча”
2. “Сляды мінулага”
3. “Вялікая Айчынная вайна ”
Экспазіцыя створана на падставе музейных прадметаў з уласных фондаў. Найбольшую цікавасць у наведвальнікаў выклікаюць старажытныя гаспадарчыя рэчы, прылады працы і інш.
Праводзяцца экскурсіі ў школьны краязнаўчы музей навучэнцамі нашай школы, настаўнікамі.
Матэрыялы музея выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе.
У першым раздзеле нашага музея змешчаны матэрыялы пра жыццё і творчасць нашага земляка паэта-дэмакрата Адама Гурыновіча.
У другім раздзеле сабраны прадметы хатняга ўжытку, прылады працы гаспадара і гаспадыні. Ёсць тут і цэп, якім малацілі жыта, авёс і ячмень, і гаспадыніны прылады: прас, качалкі. Прас награваўся вуголлем, які браўся з печы. Прасавалі адзенне святочнае, лепшае. будзённае і бялізну, у асноўным ільяную, разгладжвалі з дапамогай качалак.
У трэцім раздзеле змешчаны ваенныя фотаздымкі, фотаздымкі ветэранаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, змешчана экспазіцыя “Генацыд беларускага народа ў гады ВАв”.
Інфармацыя аб музеі размешчана на сайце ўстановы адукацыі.
https://cloud.mail.ru/public/RYPM/QmjLoRNkw
Традыцыі
Дасягненні